сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Аднаго дня прыехаў у маёнтак нейкі вельмі ж багаты з выгляду купец. Павёў яго пан аглядаць лес. Пан хваліць лес, хоча даражэй з купца злупіць, а купец усё падтаквае яму ды адводзіць далей у гушчарнік. Забраліся яны ў такую нетру, што i свету не відаць. Тут купец давай рукамі хвoi абнімаць, сажнем таўшчыню мераць. Абхапіў i пан адну хваіну.

— Вось, — кажа, — глядзі, якая калодзішча! Золата, а не лес.

А купец выхапіў з кішэні пасак ды прывязаў пана да xвoi. Потым дастаў з-пад крыса папліску, паказаў пану i пытаецца:

— Што гэта, пане: бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, а не казла!

I пачаў пярэсціць пана...

Бiў, бiў колькі ўлезла, ды так i пакінуў прывязаным да хвoi. Увесь дзень прастаяў пан каля дрэва, пакуль не знайшлі яго дваровыя людзі.

Можа, з год пасля таго пракачаўся пан, а ўсё няма ачунку.

Зноў раяць яму дактары ехаць на воды. Прадаў пан лес, збожжа, жывёлу. Набраў шмат грошай i сабраўся ехаць за граніцу, на воды. А Рымша ўсё цікуе за панам. Даведаўся ён, па якой дарозе будзе ехаць пан, i зpaбiў на яго пастку: паставіў у лесе за ганок трое адзін ад аднаго двух конных хлапцоў з папліскамі.

Пад’ехаў пан да першага хлапца, а той здалёк патрос папліскаю i крычыць:

— Што гэта, пане: бяроза ці лаза?

— Хапай, хапай яго! — крычыць пан на фурмана. — Гэта ж Рымша!

Фурман шась нажом па пастронках, сеў на прыпражнога каня i пагнаўся за хлапцом.

Як толькі ён знік з вачэй, да панскага воза пад’ехаў другі такі ж хлапец. Замахнуўся папліскаю i кажа:

— Што гэта, пане: бяроза ці лаза?

— Хапай, хапай яго, галгана! — закрычаў пан на лёкая. — Гэта ж Рымша!

Ускочыў лёкай на другога каня i памчаўся за хлапцом. Застаўся пан адзін ў карэце. Тут нi адсюль нi адтуль перад iм апынуўся сам Рымша. Дастаў ён з-пад крыса папліску, патрос ею i пытаецца:

— Што гэта, пане: бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, а не казла!

Збiў Рымша пана на горкі яблык, забраў грошы i пайшоў у лес, у сваю зямлянку.



Назад | Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100