сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Пад’ехалі яны гэтак да адной уцалелай вёскі. А ў ей ні жывой душы. Бязногі застаўся сядзець у каламажцы, а сляпы i глухі пабраліся за pyкi i пайшлі шукаць якой-небудзь спажывы.

Чуе сляпы — цурчыць недалёка вада. Штурхнуў ён глухога пад бок, той паглядзеў навокал i ўбачыў крыніцу пад вярбою. Напіліся яны вады, набралі ў запас i пайшлі далей.

Бачыць глухі — кружацца каля аднаго двара вароны i capoкi. Пайшоў ён туды з таварышам, паглядзеў, а там поўна сыроў у клеці! Забралі яны сыры i рушылі назад.

Чуе па дарозе сляпы — пішчаць дзесьці парасяты. Паштурхаў ён глухога, той азірнуўся i ўбачыў на адным двары парасят.

Гэтак знайшлі яны ўсё, што iм трэба, ды засталіся жыць у той вёсцы, пакуль не вернуцца людзі. Удзень на сонейку грэюцца, а ўночы залезуць у гумно ў салому ды спяць спакойна.

Сляпы не бачыць, затое добра чуе, i ніхто блізка да ix не падкрадзецца. Глухі не чуе, затое бачыць, як арол. Заўважаць яны якую небяспеку, схопяць бязногага ды ў схованку.

Так пражылі сляпы, глухі i бязногі, пакуль не скончылася вайна. Вярнуліся людзі ў вёску, знайшлі ix і дзівяцца:

— Як гэта вы, калекамі будучы, перажылі такі ліхі час?

— Бо мы былі між сабою ў згодзе, як адзін чалавек, дык i перажылі, — адказалі сляпы, глуxi i бязногі.












Назад | Белорусские сказки
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100