сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Павалілі да тае бабкі людзі адусюль. Нясуць і вязуць ёй усялякага дабра. Жыве бабка і паміраць не хоча.

Тым часам паехаў аднойчы пан на паляванне. Дзень быў халодны. Пан доўга ганяўся за зайцамі, крычаў на ўсё горла супраць ветру, вось і села яму скула ў горле. Пан і да аднаго доктара, і да другога — ніхто не можа скулы тае вылечыць. А яна вось-вось задушыць яго.

Жонка кажа, што трэба паклікаць шаптуху, а пан і слухаць не хоча: ведае ж ён гэтую шаптуху!

Цярпеў, цярпеў ён, а нарэшце, як не стала моцы, дык і згадзіўся, каб паклікалі бабку.

Прывезлі бабку, а пан ужо ледзь дыхае. Давай тут бабка хутчэй хукаць ды шаптаць: «Сіголаў жыў, сіголаў не…»

Пачуў пан, што бабка шэпча тое, чаму ён яе дзеля жарту навучыў, дык яго аж смех апанаваў. Бабка ж не зважае ні на што — шэпча: «Сіголаў жыў, сіголаў не…»

Слухаў, слухаў пан, а потым як зарагоча — дык скула ў горле і лопнула…

Ачухаўся пан ды давай дзякаваць бабцы, што адратавала ад смерці.

— І гэта ты ўсё так лечыш, як я цябе навучыў? — пытаецца ён.

— Эге ж, панок, так і лячу.

— Ну, а як жа ты ўгадваеш?

— Ды як прыйдзецца…

— Угадай жа, што я цяпер думаю.

Паглядзела бабка пану ў вочы і кажа:

— Думаеш: заплаціць мне за шэпты ці не?

Пан засмяяўся:

— А няхай цябе, бабка, качкі стопчуць: як жа ты ўгадала?

— А гэта, пане, кожны ўгадае, хто цябе знае…







Назад | Белорусские сказки
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100