сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Слухае іх бацька і толькі галавою ківае:

— Праўду бо людзі кажуць, што ў стральца дым густы, ды абед пусты, а рыбак як намочыцца, дык і рыбы яму не захочацца.

Думаў, думаў бацька, як яму адвучыць сыноў ад благой прывычкі, ды нічога не можа прыдумаць.

Аднойчы зайшоў да яго стары жабрак і папрасіўся нанач. Разгаварыўся бацька з жабраком, на сыноў паскардзіўся.

— Выгадаваў, — кажа, — дзяцей, а падмогі на старасці ніякай. Бо вядома: стралец страляе, а гаспадарка гуляе!

Выслухаў жабрак бацькаву скаргу і параіў, што яму зрабіць, каб прывучыць сыноў да гаспадаркі.

Назаўтра бацька кажа сынам:

— Вось што, сынкі, ёсць у мяне адна далёкая радня. Пайду я да яе. А вы сабе жывіце як хочаце.

Сабраўся і пайшоў.

Засталіся сыны гаспадарамі. Доўга яны гаспадарылі ці нядоўга, але хутка дажыліся так, што няма чаго, як кажуць, і на зуб палажыць. Пачалі браты спрачацца, хто вінаваты. Спрачаліся, спрачаліся, а да праўды так і не дайшлі.

Толькі вось праз нейкі час зноў завітаў да іх той жабрак. Ну, вядома, трэба накарміць падарожнага чалавека, а ў братоў ні кавалка хлеба.

Стралец дакарае рыбака:

Няхай бы ты хоць якую рыбіну злавіў, каб было чым чужога чалавека прыняць.

Рыбак адказвае стральцу:

— Няхай бы ты хоць якое казляня падстрэліў…

Паслухаў іх жабрак і кажа:

Дзякую вам, хлопчыкі, за клопат. Ёсць у мяне хлеб, што добрыя людзі далі.

Дастаў ён з торбы хлеб, сала і пачаў частаваць стральца і рыбака. Сорамна ім прымаць пачастунак ад беднага жабрака, ды голад не цётка. Накінуліся браты на жабракову торбу і як бычыш усю апрасталі.

— Чаму вы такія бедныя? — пытаецца ў іх жабрак. — Хіба ў вас няшчасце якое, ці што?

Назад | Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100