сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Браты цяжка ўздыхнулі:

Зусім, дзядуля, прапала наша гаспадарка…

— А як жа вы раней жылі?

— Бацька гаспадарыў, дык хлеб і вёўся.

— А што ваш бацька: малады ці стары?

— Ды зусім ужо стары.

— Вось бачыце, — кажа жабрак, — ён стары, ды гаспадаркаю карміўся сам і вас карміў. А вы маладыя, дужыя і без хлеба галееце

Брыдка стала братам. Радзей пачалі яны са стрэльбай ды вудай цягацца, а больш гаспадаркай займацца.

Мінуў год-другі, і зажылі яны як трэба.

Тым часам вярнуўся бацька з гасцей. Паглядзеў: гаспадарка як мае быць! Зарадаваўся ён і кажа:

— Вось цяпер я магу спакойна і паміраць, бо бачу, што вы розуму набраліся, ловіце, страляеце і гаспадарку даглядаеце.

















Назад | Белорусские сказки
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100