сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





— Жонка мая.

— А хто ў вас старшы?

— Ёсць у нас, пане, адна бабка, Даміцэля, дык ёй ужо гадоў за сотню будзе: яна за ўсіх старэйшая.

Плюнуў пан:

— Я не аб тым цябе пытаю: каго вы слухаеце?

— А-а… То так бы і казаў! Ёсць у нас у вёсцы хлопчык гадоў васьмі ці дзевяці. Ён як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць.

— Ды не! — тупае пан. — Я пытаюся, каго ты баішся?

— А-а… Ёсць у нашага Піліпа сучка паганая, дык мы ўсе яе баімся: хто каля Піліпавага двара ідзе, палку нясе.

— Вось жа бесталковы мужык! Я пытаюся, хто ў вас вышэй за ўсіх!

— А ёсць у нас, пане, мужык Аўдзей — ён за ўсіх вышэй.

Бачыць пан, што з мужыком не згаварыцца, пачаў у другіх дапытвацца, чый гэта мужык: якога пана?

Дапытаўся і паехаў да таго пана.

— Твой мужык з мяне жартуе, — скардзіцца ён пану.

Загадаў пан цівуну прывесці мужыка на допыт.

Павёў цівун мужыка ў панскія пакоі. Мужык ішоў ззаду за цівуном і не зачыніў за сабою дзверы. Пан убачыў гэта і закрычаў:

— Мужык, замыкай!

— Му-у! — замычаў мужык на ўвесь пакой.

— Ну, бачыш, — кажа ён прыезджаму пану, — ён і з мяне жартуе! Што мне з ім рабіць?

— Даць розаг! — раіць пан-госць.

— Гэй, цівун, даць мужыку розаг! — загадаў пан.

Прынёс цівун пук розаг. Мужык узяў розгі ў цівуна з рук і пакланіўся панам:

Дзякуй вам, паночкі, за розгі: яны мне ў гаспадарцы спатрэбяцца.

Паны так і аслупянелі — не маглі нічога адказаць мужыку. А той узяў розгі пад паху ды шусь за парог.


Назад | Белорусские сказки
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100