сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Як Сцёпка з панам гаварыў"


Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта. Бывала, прыйдзе да яго хто што-небудзь прасіць, а ён як крыкне: «Што скажаш?» — дык той ад страху забудзецца i аб сваей просьбе.

— Нічога, паночку, усё добра, — адказвае бядак калоцячыся.

— А па добрым што?

— Не ведаю, паночку...

— На стайню яго, галгана! — раве пан. — Даць яму розаг, каб больш сюды не хадзіў!

Іначай той пан i не ўмеў з людзьмі гаварыць. I людзі баяліся з iм гаварыць, бо скажаш што не так, не па шэрсці — да смерці засячэ.

Аднойчы гуляў пан у карты i выйграў у суседняга пана маёнтак. Было гэта вясною. Сабраўся пан ды паехаў аглядаць свой новы маёнтак. Як паехаў, дык i застаўся там на ўсё лета: вельмі ж яму спадабаўся новы маёнтак. Праўду бо кажуць, што новае ciтa на калочку вiciць, а старое пад лавай ляжыць.

Тым часам у старым маёнтку нарабілася шмат бяды. «Як, — думае аканом, — сказаць пану пра бяду?» Сам ехаць да яго баіцца. Надумаўся ён паслаць каго з дваровых. Ды няма ахвотніка. Каму хочацца дастаць ад пана лішніх розаг?

А жыў там адзін чалавек. З выгляду так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэнь не лезе. Імя ён меў Сцяпан, але ўсе звалі яго проста Сцёпка. Малы, бач, ён быў ростам i шчуплы.

Дачуўся Сцёпка, што аканом шукае пасланца да пана, прыйшоў да яго i кажа:

— Пашліце мяне — я ўмею з панам гаварыць.

Рад аканом, ледзь не цалуе Сцёпку. Даў ён яму хлеба, сала, цэлую жменю медзякоў i выправiў у дарогу.

Ідзе Сцёпка, медзякамі пазвоньвае, ніводнай карчмы не мінае.

Доўга ішoў ён ці коратка, прыходзіць нарэшце ў новы маёнтак.

Хацеў Сцёпка проста у панскі дом icці, ды лёкай спыніў:


Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100