сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





— Ганi яго сюды!

Сцёпка дакурыў люльку, выбіў з яе попел, схаваў за пазуху i толькі тады падаўся памаленьку ў панскія пaкoі. Лёкай бяжыць наперадзе, адчыняе Сцёпку дзверы, як пану.

Увайшоў Сцёпка да пана ды i закашляўся пасля моцнага тытуню. Кашляе, а пан чакае, толькі злосна вачыма зіркае. Адкашляўся сяк-так Сцёпка i кажа:

— Добры дзень, паночку!

— Што скажаш? — хмурыцца пан.

— Усё добра, паночку.

— А па добрым што?

— Ды вось, паночку, прыслаў мяне аканом. Бачыце, панскі сцізорык зламаўся.

— Які сцізорык?

— Ды, мабыць, той, якім пану пер’і вастрылі.

— Як жа яго зламалі?

— Кажуць жа, пане, што без начыння i лапця не спляцеш. А ўсялякае начынне пры рабоце псуецца. Вось так i панскі сцізорык. Хацелі пану на боты злупіць з выжла шкуру, узялі сцізорык. Але на панскім выжле вельмі ж моцная шкyра была. Ну, сцізорык i зламаўся.

— Якога выжла? Што ты пляцеш, галган? — закрычаў злосны пан i хацеў ужо загадаць слугам, каб забралі Сцёпку на стайню i далі розаг. Але Сцёпка пачаў расказваць далей:

— Панскі выжал, гэта той самы, можа, пан памятае, што ўскочыў быў у студню, a Miкіту пасылалі даставаць, дык ён i ўтапіўся там. Эге ж, той самы выжал, што пан любіў яго браць на паляванне. Здаецца, калі не мыляюся, пан аддаў за таго выжла суседняму пану трох мужыкоў...

— Што ж, мой лепшы выжал здох?

— Здох, пане.

— З чаго ж ён здох?

— Каніны аб'еўся, дык адразу i ногі выпруціў.

— Якой каніны?

— Ды мяса жарабца.


Назад | Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100