сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





— Якога жарабца?

— Панскага ж буланага жарабца, з лысінкаю.

— Што ж, і ён здох?

— Здох, пане. А шкада, добры жарабец быў.

— О, я нешчаслівы!

— Э, пане, чаго вельмі турбавацца. Ужо ж ведама, калі жарабятка ўродзіцца з лысінкаю, то яно ці здохне, ці яго воўк з'есць.

— З чаго ж жарабец здох?

— Падарваўся, мабыць.

— Што ж на iм рабілі? Шпарка ездзілі, ці што?

— Ды не, пане, на iм не ездзілі, ён заўсёды на стайні стаяў.

— А што ж?

— Ваду, пане, вазілі.

— Але ж нашто была тая вада?

— Людзі ж кажуць, паночку, што як топішся, дык i за брытву ўхопішся. Як загарэўся панскi свінушнік, дык аканом загадаў i на жарабцы ваду вазіць.

— Што ж і свінушнік згарэў?

— Згарэў, пане.

— Як жа ён загарэўся?

— Бачыш, пане, ён быў блізка каля аборы, дык ад яе i загарэўся.

— То i абора згарэла?

— Згарэла, пане, як свечка.

— З чаго ж яна загарэлася?

— Вось гэтага, паночку, добра не ведаю: ці ад абозні, ці мо ад пакояў.

— О, то i пакoi згарэлі?

— Згарэлі, пане, начыста, от быццам хто языком злізаў.

— I ўвесь двор згарэў?

— Увесь, пане: чыста, гладка, хоць рэпу сей.

Ухапіўся пан за галаву ды давай божкаць.

— Але з чаго ж загарэліся пакoi? — зноў пытаецца пан у Сцёпкі.


Назад | Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100