сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Стары бацька"


Даўней было так: як састарэе бацька, то сын завязе яго ў глухую пушчу ды i пакіне там...

Вось аднаго разу павёз сын бацьку ў пушчу. Шкада яму бацькі — моцна любіў ён яго, але што зробіш? Не павязеш — людзі смяяцца будуць: старых, скажуць, звычаяў не трымаецца. Яшчэ з сяла выганяць...

Едзе ён так маркотны, аж бацька i кажа яму:

— Няўжо ты, сынку, мяне, старога ды нядужага, аднаго ў пушчы пакінеш?

Падумаў сын, змахнуў слязу i кажа:

— Не, бацька, не пакіну. Але для людзей хоць трэба зрабіць гэта. Уночы я прыеду па цябе, забяру i буду трымаць да смерці у цёмнай каморцы, каб ніхто не бачыў.

Так сын i зpaбiў.

Як прыйшла ноч, прывёз ён бацьку з пушчы ды схаваў у цёмнай каморцы.

Здарылася няшчасце: град усё жыта выбіў i няма чым нават новага пасеяць.

Прыйшоў сын да бацькі ў цёмную каморку, бядуе:

— Што рабіць? Не пасеем жыта — i налета без хлеба будзем.

Бацька кажа:

— Не, сынку, пакуль я жыў, без хлеба мы не будзем. Слухай мяне. Як ты быў яшчэ малы, тады я гумно ставіў. А ў тым годзе быў вельмі ж добры ураджай. Дык я немалочаным жытам гумно накрыў. Здзяры страху, абмалаці i мецьмеш насенне.

Сын так i зpa6iў. Садраў страху з гумна, абмалаціў i пасеяў увосень жыта.

Суседзі дзівяцца: адкуль ён насенне ўзяў?

А сын маўчыць, бо нельга ж прызнацца, што гэта стары бацька яму памог.

Прыйшла зіма. Няма чаго есці. Зноў ідзе сын да бацькі ў цёмную каморку.

— Так i так, — кажа, — давядзецца з голаду паміраць...

— Не, — кажа бацька,— з голаду не памром. Слухай, што я табе скажу. Вазьмі рыдлёўку ды пакапайся ў хаце пад лаваю. Там я некалі, як быў яшчэ малады i дужы, закапаў тpoxi грошай на чорны дзень.


Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100