сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Цар загадаў, i слугі прынеслі мужыку каравай белага хлеба i бутэльку віна.

Паглядзеў мужык на далікатны пачастунак і кажа:

— Царочак-паночак! Мой дзед i прадзед такога хлеба не елі, такога віна не пілі — i я да гэтага не прывык. Ці няма ў цябе салдацкага хлеба?

Прынеслі мужыку чорнага салдацкага хлеба. Наеўся i дзякуе цару.

— Ну, а што яшчэ ты хочаш, мужычок?

Анічога, царочак-паночак. Цяпер дазволь паскакаць тpoxi ў твaix пакоях.

— Гэй, музыку! — клікнуў цар.

Прыйшла палкавая музыка.

— Не, — кажа мужык, — я пад такую музыку не ўмею скакаць.

— А пад якую ж ты ўмееш?

— Пад дуду.

Знайшлі дудара з дудою. Зайграў дудар, а мужык як пайшоу скакаць, аж царскія пакoi трасуцца. Наскакаўся ўволю, усе лапці стаптаў, а потым кажа:

— До.

Дудар перастаў iграць.

А цяпер, царочак-паночак, — кажа мужык, — ёсць у мяне яшчэ адна, апошняя, просьба.

— Якая?

— Ды вось я табе тут нашумеў, насмяціў cвaiмi лапцямі — дык дай мне за гэта сто розаг.

— Навошта табе розгі? — кажа цар. — Ты ж мне золата прынёс!

— Не, царочак-паночак, дай розаг, бо я ад цябе так не пайду.

Ну, рабіць няма чаго. Паклікаў цар катаў з розгамі. Палажылі мужыка на ўслон. Каты намачылі розгі ў салёнай вадзе i падрыхтаваліся біць яго.

А мужык раптам як закрычыць:

— Пачакай, царочак-паночак! У мяне ёсць палавіннік.

— Які палавіннік?




Назад | Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100