сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





— Ды вось, калі я ішоў да цябе, дык мяне тут адзін твой генерал не пускаў. «Калі дасі, — кажа, — палавіну таго, што табе цар дасць за золата, то пушчу». Я абяцаў яму аддаць палавіну. Дык дайце яму першаму яго палавіну — усё ж ён не мне раўня, я яму сваю чаргу мушу пераступіць.

Прывялі генерала. Убачыў ён розгі, задрыжаў, пачаў нешта гаварыць, ды язык яго не слухаецца.

А мужык кажа:

— Не бойся, панок-генерал, я цябе не ашукаю: тваю долю спаўна аддаю. Дайце яму пяцьдзесят, а потым рэшту мне.

Раздзелі генерала, палажылі на ўслоне i пачалі лупцаваць розгамі.

Як налічылі роўна пяцьдзесят, мужык кажа:

— Царочак-паночак! Ён табе добра служыць, дай яму i маю палавіну. Мне не шкада.

Далі генералу яшчэ пяцьдзесят розаг. А мужык шапку ў ахапку ды за парог.




















Назад | Белорусские сказки
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100