сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





— Я ж табе, шэльма, пакажу, які гэта страшны залом! Я ж яго сам i заламаў!

Раве вядзьмар немым голасам, а Тодар дубасіць яго па чым папала. Бiў, бiў, а потым пытаецца:

— Будзеш добрым людзям галовы дурыць?

— Не, — енчыць вядзьмар, — пусці толькі жывога.

Пусціў Тодар ведзьмара. Усхапіўся той ды наўцекача — i сарочкі адрокся.

Напужаліся суседзі, думалі — вядзьмар са свету Тодара зжыве: ён жа ўсё можа зрабіць... Ажно мінае тыдзень, другі, а Тодар жыве i на ведзьмара чхае.

Вядзьмар жа керхаў, керхаў ды i скапыціўся: відаць, Тодараў дручок быў мацнейшы за яго чары.























Назад | Белорусские сказки
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100