сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





I зрабілі яны першыя ў тым кpai калёсы. Легка пайшлі цяпер валы, так што браты i caмi паселі на воз. Едуць i дзівяцца, як яны да гэтага часу абыходзіліся без калёс.

Ехалі яны, ехалі, даехалі да вялікай paкi. Агледзелі раку — усюды глыбока, нідзе няма зручнага месца, каб пераехаць уброд. А тут такая навальніца ўсхадзілася, што лес, як звер, раве. Ломіць навальніца дрэвы, як саломінкі, ды шпурляе ў раку. Плывуць яны па вадзе цэлымі сціртамі.

Паглядзеў на ix малодшы брат, падумаў i здагадаўся, як перабрацца цераз раку.

Налавілі яны з братам дрэў, ачысцілі галлё, калоды звязалі адну з адной i зрабілі моцны плыт. А як сціхла навальніца, узвезлі свой воз на плыт. Caмi стаяць на плыце ды кіруюць доўгімi жэрдкамі-бусакамі, а плыт плыве, як карабель.

Убачылі каровы, што валы паплылі на другі бераг, кінуліся ў раку ды за iмi наўздагон. Толькi свінні i авечкі не адважыліся скакаць у ваду. Стаяць на беразе, бляюць, рохкаюць. Вярнуліся потым браты з плытом назад i забралі ix. Гэтак усе i пераправіліся цераз шырокую i глыбокую раку. Паехалі яны далей i забраліся ў такую пушчу, што i канца ёй няма.

Пачалі браты церабіць прасекі ў пушчы ды масціць грэблі. Але дзе там! Чым далей, тым лес гусцей, а ў iм такія нетры, што i выбрацца нельга. Большы брат змарыўся, аслабеў.

— Застануся, — кажа ён меншаму брату, — я тут, бо не хопіць у мяне сілы з гэтага лесу выцерабіцца.

I застаўся з сваёю сям’ёю жыць у лесе.

З таго часу i яго самога, i ўвесь яго род пачалі зваць палешукамі.

А малодшы брат не захацеў заставацца ў лесе. Быў ён дужы, як тур, i спадзяваўся на сваю сілу. Ён адзін цepaбiў прасекі, масціў грэблі i ехаў далей.

I да гэтых часоў засталіся яшчэ на Палессі тыя пpaceкi ды грэблі, што нapaбiў малодшы брат.

Ці доўга ён так выбіраўся з цёмнага лесу, ці не, але вось нарэшце пачалі трапляцца прагаліны ды палянкі з пяскамі. Асеў малодшы брат на гэтых палянках, пачаў ix араць i сеяць збожжа.

I з таго часу празвалі яго самога i ўвесь яго род палевікамі.


Назад | Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100