сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Загадаў пан запрэгчы тройку коней, сеў з фурманом i памчаўся даганяць мужыка.

Ляціць тройка па дарозе, толькі пыл курыць ды званок пад дугою звініць.

Пачуў мужык званок i думае: «Ці не пагоня гэта?» Звярнуў каня ў лес, прывязаў да дрэва. А сам выйшаў на дарогу, накрыў шапкаю жабу i сеў каля яе, аберуч за шапку трымаючыся.

Пад’ехаў пан.

— Набок! — крычыць мужыку.

— Не, панок, — кажа мужык, — аб’язджайце вы, бо мне нельга з гэтага месца сысці.

Аб’ехаў пан, потым спыніўся i пытаецца:

— Гэй, мужык, ці не бачыў ты тут чалавека з свіннёю i з парасятамі?

— Бачыў, пане.

— А ведаеш, куды ён паехаў?

— Ведаю, панок.

— Дык пакажы нам дарогу.

— Не магу, панок, рук падняць. Я лепш раскажу вам: едзьце проста, потым завернеце крута-крута направа, потым крута-крута налева i гэтак далей.

Пан пытаецца ў фурмана:

— Зразумеў?

— Не, пане.

Тады пан пытаецца ў мужыка:

— А ты сам дагнаў бы яго?

— Чаму ж не! Я яго як бачыш дагнаў бы!

— Дык дагані, я табе заплачу.

— Не магу. Мне няможна нават з месца скрануцца.

— Чаму?

— Дык гэта ж, бачыце, якая справа: ехаў гэтай дарогай мой пан, сустрэўся з другім панам, а той падарыў яму заморскага шчыгла. Дык пан загадаў мне вартаваць шчыгла, пакуль ён не вернецца.

— Ну, то едзь ты з маім фурманом, а я буду вартаваць шчыгла, — кажа пан.

— Не, пане, не магу: ты выпусціш шчыгла, тады мне бяда будзе.


Назад | Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100