сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





— Ну, дык я буду вартаваць з фурманом, а ты даганяй адзін.

— Не, не магу...

— То на табе сто рублёў — толькі даганяй.

Падумаў мужык i кажа:

— Добра. Але глядзіце ж — мацней трымайце шапку, каб шчыгол не вылецеў!

Узяў мужык сто рублёў, сеў у панскую карэту i паехаў. Па дарозе адчапіў званок, заехаў у лес, забраў падводу з Белкаю ды рушыў дахаты.

Сядзяць пан з фурманом над шапкаю з гадзіну — няма мужыка. Пачакалі яшчэ гадзіну — нікога не чуваць. Фурман пакруціў галавою i кажа.

— Пані была дурная — аддала мужыку каня з Белкаю i парасятамі, а пан яшчэ дурнейшы: аддаў за нейкага заморскага шчыгла тройку лепшых коней з карэтаю ды яшчэ сто рублёў у прыдачу.

Пан узлаваўся:

— Што ты брэшаш, галган! Не можа таго быць, каб мужык перахітрыў мяне! Я калі дам аб’яву, дык адразу даведаюся, чый шчыгол, i тады знайду мужыка.

Сядзелі яны, сядзелі над шапкаю, а тут ужо i звечарэла. Фурман i кажа:

— Пане, есці хочацца. Пара дадому... Пану таксама есці захацелася, ды i рукі знямелі. Ён i кажа:

— Возьмем шчыгла i пойдзем. А там я знайду гэтага мужыка! Ну, я шапку буду падымаць, а ты лаві шчыгла.

— Ой, пане, — калоціцца фурман, — баюся: яшчэ выпушчу.

— Ну, дык ты падымай шапку, а я лавіць буду. Я не такі разявака, як ты!

Прыўзняў фурман шапку, а пан цоп абедзвюма рукамі за жабу!

Агледзеўся пан ды як закрычыць, як замахае рукамі...

А фурман смяецца, узяўшыся ў бокі:

— Ці не казаў я, што пані дурная, а пан яшчэ дурнейшы!

— Маўчы, — просіць пан фурмана,— не кажы хоць пані...

I павалокся пан дадому як мыла з’еўшы.




Назад | Белорусские сказки
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100